Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пачаліся вучэньні NATO з удзелам 6 тысяч вайскоўцаў


Танкі NATO падчас вучэньняў Defender Europe 20, Польшча, 4 чэрвеня 2020

У Польшчы 4 чэрвеня пачаліся вучэньні NATO пад кодавай назвай Defender Europe 20, у якіх бяруць удзел 4 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў і 2 тысячы польскіх.

Пачаткова плянавалася, што ў вучэньнях возьмуць удзел 20 тысяч вайскоўцаў NATO з ЗША і Эўропы, але з увагі на каранавірусную пандэмію маштаб вучэньняў быў абмежаваны да амэрыканска-польскага кантынгенту з 6 тысяч вайскоўцаў і да адной краіны. Іх кодавую назву ўдакладнілі: Defender Europe 20 Plus.

Вучэньні працягнуцца да 19 чэрвеня на палігоне ў мясцовасьці Драўска Паморске (Drawsko Pomorskie) у паўночна-заходнім рэгіёне Польшчы. У вучэньнях будуць задзейнічаныя 100 танкаў і 230 БТРаў, а таксама вайсковая авіяцыя.

У тэлефонным брыфінгу 5 чэрвеня амэрыканскі брыгадны генэрал Крыстафэр Норы, які камандуе вучэньнямі, і яго намесьнік брыгадны генэрал Брэт Сылвія паведамілі, што вучэньні маюць выключна абарончы характар, хоць у іх рамках будуць таксама тактычныя эпізоды, зьвязаныя зь пераадоленьнем воднай перашкоды пры ўдзеле танкаў і авіяцыі.

Генэрал Норы таксама паведаміў, што ўсе вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у вучэньнях, прайшлі тэсты на COVID-19 з адмоўным вынікам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG