Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гейтс пра «плян масавага чыпаваньня»: такая дурасьць, што нават цяжка зьняпраўджваць


Біл Гейтс
Біл Гейтс

Мультымільярдэр, заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс пракамэнтаваў пагалоскі пра тое, што ён нібыта спрыяў пашырэньню пандэміі каранавірусу, каб чыпаваць людзей пад выглядам вакцынацыі ад COVID-19.

Паводле Гейтса, ён ніколі ня меў ніякага дачыненьня да мікрачыпаў. «Гэта даволі цяжка зьняпраўджваць, бо гэта настолькі па-дурному і дзіўна», — цытуе Гейтса выданьне Business Insider.

У інтэрвію ВВС Гейтс адзначыў, што яго турбуе «існаваньне ўсіх гэтых вар’яцкіх ідэяў», бо адмова ад вакцынацыі прывядзе толькі да росту колькасьці сьмерцяў ад вірусу. «Калі ў рэшце рэшт у нас зьявіцца вакцына, нам трэба будзе дамагчыся фармаваньня групавога імунітэту, каб каля 80 адсоткаў насельніцтва былі вакцынаваныя. Але калі яны будуць думаць, што гэта афэра ці што вакцыны шкодныя, і людзі не пажадаюць вакцынавацца, дык хвароба надалей будзе забіваць людзей», — сказаў Гейтс.

Раней у інтэрвію кітайскаму тэлеканалу CCTV Гейтс адзначыў: «Іронія ў тым, што гэта кажуць пра людзей, якія робіць усё магчымае, каб сьвет быў гатовы, укладваюць мільярды даляраў у інструмэнты барацьбы з інфэкцыйнымі хваробамі і сапраўды імкнуцца вырашыць праблему ў шырокім маштабе, у тым ліку праблему такіх захворваньняў, якія могуць весьці да пандэміі».

  • Кансьпіралягічная тэорыя пра тое, што Біл Гейтс хоча ўжывіць чыпы мільярдам людзей, каб кантраляваць колькасьць насельніцтва плянэты, стала папулярнай падчас пандэміі каранавірусу. Пашырэньню чутак спрыяла і тое, што фонд Біла і Мэлінды Гейтс, найбуйнейшы дабрачынны фонд у сьвеце, вылучыў 300 мільёнаў даляраў на распрацоўку вакцыны ад COVID-19 і барацьбу з наступствамі каранавірусу.
  • 4 чэрвеня фонд абвясьціў, што цягам пяці гадоў накіруе 1,6 мільярда даляраў Глябальнаму альянсу вакцынаў і імунізацыі (GAVI), каб забясьпечыць найбяднейшыя краіны сьвету жыцьцёва важнымі вакцынамі.
  • Прычыны таго, чаму каранавірус пачаў распаўсюджвацца ў чалавечай папуляцыі, пакуль адназначна ня выяўленыя. Пераважная большасьць адмыслоўцаў, аднак, выключае вэрсію штучнага паходжаньня вірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG