Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Вугоршчыны ўпершыню прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь, сустрэнецца з Лукашэнкам


Віктар Орбан, архіўнае фота
Віктар Орбан, архіўнае фота

Віктар Орбан, прэм’ер-міністар Вугоршчыны прыбыў 5 чэрвеня ў Беларусь з афіцыйным візытам, піша БелТА. Гэта першы афіцыйны візыт вугорскага кіраўніка ў Беларусь.

Праграма ўключае перамовы Орбана з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы незалежнасьці. Яны заплянавалі абмеркаваньне гандлёвай і эканамічнай супрацы, а таксама супрацы Беларусі з Эўразьвязам ва «Ўсходнім партнэрстве».

У Эўразьвязе Орбан мае рэпутацыю кіраўніка, для якога аўтарытэтамі зьяўляюцца аўтарытарныя палітыкі Расеі і Беларусі — Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка.

Беларусь уваходзіць у дваццатку краінаў з найбольшай колькасьцю інфікаваных — звыш 45 тысяч чалавек. 248 чалавек памерлі. У Вугоршчыне пры амаль такой жа колькасьці насельніцтва (9,8 млн чалавек) значна меней хворых, усяго блізу 4 тысяч, аднак удвая больш сьмяротных выпадкаў — звыш паўтысячы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG