Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына забараніла зьмену полу ў дакумэнтах


Вугорскі парлямэнт 19 траўня падтрымаў законапраект, які забараняе трансгендэрным і інтэрсэксуальным асобам мяняць пол у пасьведчаньнях асобы.

134 дэпутаты прагаласавалі за забарону, 56 былі супраць, а 4 устрымаліся.

Праваабарончыя групы лічаць, што гэтая забарона павысіць нецярпімасьць і дыскрымінацыю ў адносінах да ЛГБТ-супольнасьцяў у краіне.

«Гэтае рашэньне штурхае Вугоршчыну назад у цёмныя часы і топча правы трансгендэрных і інтэрсэксуальных людзей», — заявіла Крысьціна Тамаш-Шарай з Amnesty International.

Вугорскі ўрад заявіў CNN, што закон «не парушае права мужчын і жанчын свабодна адчуваць і ажыцьцяўляць сваю ідэнтычнасьць паводле свайго жаданьня».

Цяпер Вугоршчына законна прызнае сувязі аднаполых пар, але кіроўная партыя «Фідэс» і яе лідэр Віктар Орбан выступаюць супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG