Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 амбасадараў і кіраўнікоў дыпляматычных місій у Беларусі запісалі відэазварот супраць дыскрымінацыі ЛГБТІ-супольнасьці


17 траўня ва ўсім сьвеце — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень 18 паслоў і кіраўнікоў місій у Беларусі выказалі сваю падтрымку ЛГБТІ-супольнасці, будучы перакананымі, што правы чалавека ўнівэрсальныя і павінны быць аднолькава даступныя ўсім людзям.

«У сваім пасланьні Гэнэральны сакратар ААН зьвяртае ўвагу на тое, што адным з многіх сур’ёзных наступстваў пандэміі # COVID19 для ЛГБТІ-супольнасьці можна назваць павышаную ўразьлівасьць. Многія прадстаўнікі супольнасьці, якія і да гэтага станавіліся ахвярамі прадузятага стаўленьня, нападаў і забойстваў за адно толькі тое, хто яны і каго яны любяць, цяпер сутыкаюцца з падвышанай стыгматызацыі з-за віруса, а таксама з новымі перашкодамі пры звароце па мэдыцынскую дапамогу», — адзначаецца ў паведамленьні амбасады ЗША, якая прыняла ўдзел у запісы відэазвароту.

На будынку амбасады Вялікай Быртаніі 17 траўня вывесілі вясёлкавы сьцяг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG