Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя затрыманьні і суды над актывістамі 4 чэрвеня. Сьпіс


Ілюстацыйнае фота
Ілюстацыйнае фота

4 чэрвеня працягваліся затрыманьні і арышты актывістаў, а таксама прайшоў шэраг судоў над тымі, каго затрымалі напярэдадні, 3 чэрвеня, паведамляе «Вясна».

Па вынікаў судоў 4 чэрвеня на 15 сутак адміністрацыйнага артышту асуджаныя:

  • Андрэй Зуеў, валянтэр ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай з Наваполацку,
  • Артур Сінега, валянтэр ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Наваполацку,
  • Валянцін Троцкі, актывіст «Народнай Грамады» зь Менску,
  • Алесь Круткін, блогер, актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» (на 22 чэрвеня прызначаны разгляд новай справы супраць Круткіна).

4 чэрвеня ў Менску таксама разгледзелі адміністрацыйную справу супраць актывіста Сяргея Мацкойця. Прысуд праваабаронцам невядомы, але вядома, што Макойць цяпер знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Ягоную жонку Алену па тэлефоне настойліва запрашаюць наведаць аддзяленьне міліцыі, яна не пагаджаецца.

4 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне:

  • журналісткі тэлеканалу «Белсат» Алены Дубовік і апэратара Алеся Баразенкі ў Бабруйску,
  • валянтэра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую Ўладзімера Кнігі і каардынатаркі ініцыятыўнай групы Вольгі Каракінай у Горадні,
  • аўтара Youtube-каналу «Мозырь для жизни» Аляксандра Цуканава ў Мазыры.

Паводле відавочцаў, аўтобус з супрацоўнікамі міліцыі дзяжурыць каля дому, дзе знаходзяцца актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Міхаіл Бандарэнка і Дзьмітры Чарняк. Пра «засаду» каля свайго дому піша ў Фэйсбуку Вольга Мікалайчык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG