Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў «Белсату» затрымалі пасьля стрыму зь пікетаў у Бабруйску


Іх спыніла машына ДАІ на выезьдзе з гораду, піша «Белсат».

Як паведаміла журналістка-фрылансэрка, якая супрацоўнічае зь «Белсатам», Алена Дубовік, яе разам з апэратарам Алесем Баразенкам затрымалі ў Бабруйску, калі яны вярталіся ў Менск.

«Нам сказалі ехаць за машынай ДАІ ў РАУС, бо ў дачыненьні да нас вядзецца адміністрацыйная справа. Зь імі былі яшчэ 2 супрацоўнікі АМАП. Яны мяне асобна забралі», — паведаміла Алена.

Абноўлена: а 20:05 журналістаў выпусьцілі зь міліцыі з пратаколам за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9 журналістам пагражае штраф ад 540 да 1350 рублёў.

4 чэрвеня Алена Дубовік і Алесь Баразенка вялі стрым са збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую.

Месяц таму Алеся Баразенку ўжо затрымлівалі па дарозе ў Бабруйск, на пад’езьдзе да Марʼінай Горкі, калі ён ехаў здымаць акцыю «АнтыПарад». Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ, запатрабавалі дакумэнты, агледзелі машыну, паведамілі, што падобная машына можа быць сагнанай і прададзенай у Расею, папрасілі праехаць у РАУС. У міліцыі відэаапэратара пратрымалі 2,5–3 гадзіны, пасьля адпусьцілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG