Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан не зьбіраецца далучацца да «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі 


Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў адхіліў ідэю далучэньня яго краіны да так званай «саюзнай дзяржавы». Пра гэта ён сказаў у інтэрвію расейскаму выданьню «Комсомольская правда».

«Казахстан актыўна супрацоўнічае з Расеяй і Беларусьсю як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў — ЭАЭС, АДКБ, СНД. У нас няма плянаў далучэньня да саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Прыярытэтны кірунак — далейшае разьвіцьцё інтэграцыі ў рамках згаданых арганізацый», — адзначыў Касым-Жымарт Такаеў.

Ён выказаў надзею, што да 2025 году ў Эўразійскім эканамічным саюзе будуць сфармаваны агульныя энэргетычны і фінансавы рынкі. Але пакуль што нават на самым высокім узроўні ў рамках гэтага аб’яднаньня здараюцца вострыя дыскусіі.

«Разьвіваючы каапэрацыйныя сувязі, ствараючы агульны рынак тавараў, паслуг, рабочай сілы, узмацняючы інвэстыцыйную прывабнасьць дзяржаў – удзельніц саюзу, мы маглі б ператварыць ЭАЭС у эфэктыўную структуру глябальнага маштабу. Спадзяюся, праца ў гэтым кірунку будзе пасьлядоўна рухацца наперад», — падсумаваў кіраўнік Казахстану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG