Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX з другога разу адправіў астранаўтаў на касьмічную станцыю. ВІДЭА

абноўлена

Стартавая пляцоўка 39А ў касьмічным цэнтры імя Кэнэдзі, штат Флярыда, ЗША

30 траўня пасьпяхова адбылася другая спроба запусьціць касьмічны карабель з астранаўтамі NASA на борце з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon 9.

«Настоящее время» вядзе жывую трансляцыю з 21:30 па Менску.

Першапачаткова запуск быў заплянаваны на 27 траўня, аднак яго адмянілі ў апошні момант — за 17 хвілін да старту — праз дрэннае надвор’е. У раёне касмадрому ў гэты дзень ішлі моцныя дажджы, метэаролягі папярэдзілі пра небяспеку тарнада.

SpaceX Ілана Маска можа стаць першай прыватнай кампаніяй, якая даставіць амэрыканскіх астранаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Цяпер астранаўты могуць патрапіць на МКС толькі на расейскіх касмічных караблях.

Запуск капсулы Crew Dragon з двума астранаўтамі на борце — Дагам Хэрлі і Бобам Бэнкенам — павінен быў адбыцца ў Флорыдзе ў 16:33 па мясцовым часе. Ракета Falcon 9 павінна была вывесці Crew Dragon на арбіту, дзе капсула сустыкавалі б з МКС. Гэта заняло б каля 19 гадзінаў.

Згодна з першапачатковым плянам, 28 траўня а 20:55 па Менску астранаўты павінны былі адкрыць люкі на МКС і далучыцца да астранаўта NASA Крыса Кэсідзі і расейскіх касманаўтаў Анатоля Іванішына і Івана Вагнера.

Мэта місіі Crew Dragon — вярнуць арбітальныя запускі ў ЗША, якія спыніліся пасля завяршэньня праграмы выкарыстаньня шматразовых караблёў Space Shuttle. З тых часоў NASA было вымушана плаціць Расеі за адпраўку людзей у космас на караблях «Саюз».

Гэта мае быць першы за дзевяць гадоў амэрыканскі палёт на арбіту: з 2011 году для адпраўкі сваіх людзей на Міжнародную касьмічную станцыю NASA выкарыстоўвала расійскі карабель «Саюз». Кожны палёт на расейскім носьбіце абыходзіўся ЗША ў дзясяткі мільёнаў даляраў. У пачатку траўня стала вядома, што агенцтва заплаціць больш за 90 мільёнаў даляраў за дадатковае месца на расейскім караблі падчас восеньскага запуску да МКС.

У кастрычніку 2018 году падчас старту расейскага карабля з Байкануру ракета ўпала, экіпаж цудам не пацярпеў — астранаўт NASA Нік Хэйг і касманаўт «Раскосмасу» Аляксей Аўчынін выратаваліся ў адзьдзяльнай капсуле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG