Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы вінныя банкам амаль 15 мільярдаў рублёў


Паводле стану на 1 траўня 2020 году насельніцтва завінавацілася банкам 14,88 мільярда рублёў, сьведчаць дадзеныя новага статыстычнага бюлетэню Нацбанку.

У гэтую суму ўваходзіць запазычанасьць па крэдытах фізычным асобам і крэдытах, набытых банкамі па правах патрабаваньня.

  • За красавік запазычанасьць вырасла на 9,3 мільёна рублёў (гэта мінімальны прырост за многія гады),
  • за год (з 1 траўня 2019) — на 2,7 мільярда рублёў,
  • з пачатку 2020 году — на 727,6 мільёна рублёў.

На 1 траўня 2020 году:

  • Даўгі беларусаў па спажывецкіх крэдытах — 5,76 мільярда рублёў.
  • Запазычанасьць па крэдытах на нерухомасьць — 9,022 мільярда рублёў.
  • Пратэрмінаваная запазычанасьць фізычных асобаў — 39,9 мільёна рублёў.

За красавік агульная запазычанасьць беларусаў па спажывецкіх крэдытах зьнізілася на 78,3 мільёна рублёў, па крэдытах на нерухомасьць вырасла на 88,8 мільёна, пратэрмінаваныя крэдыты фізычных асобаў павялічыліся на 3,2 мільёна рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG