Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: беларусы сталі есьці меней бульбы і рыбы


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі дасьледаваньня аб спажываньні асноўных прадуктаў харчаваньня ў І квартале 2020 году.

За квартал і за год не зьмянілася спажываньне хлеба і хлебных прадуктаў (каля 6,7 кг на чалавека на месяц), масла і маргарыну (0,9 кг), яек (18 адзінак).

За год засталося нязьменным ужываньне гародніны і бахчавых (6,5 кг, але ў мінулым квартале было 6,8 кг), садавіны і ягадаў (6,3 кг, але ў мінулым квартале было 6,2 кг).

Амаль на адным узроўні застаецца спажываньне малака і малочных прадуктаў (21,9 кг, у мінулым квартале было 22,2 кг, год таму — 21,6 кг), мяса і мясных прадуктаў (6,4 кг, у мінулым квартале было 6,5 кг, год таму — 6,3 кг).

Зьнізілася спажываньне рыбы і рыбных прадуктаў (1,2 кг, а ў мінулым квартале і год таму было 1,3 кг), бульбы (4,8 кг, а ў мінулым квартале і год таму было 5 кг), вырасла — цукру (2,3 кг, а ў мінулым квартале і год таму было 2,2 кг).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG