Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мытнікі патлумачылі, за што караюць дальнабойнікаў з Расеі 


Расейскія дальнабойнікі незадаволеныя «невыканальнымі абмежаваньнямі», якія ўвялі ў Беларусі для транзытных фураў з прычыны пандэміі, і просяць перагледзець патрабаванні. Пра гэта гаворыцца ў лісьце Міністэрства транспарту Расеі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі адрэагаваў на прэтэнзію, запэўніўшы, што часу для транзыту адводзіцца дастаткова, а «канвой» ужываецца толькі да злосных парушальнікаў закону.

Гаворка пра патрабаваньні да дальнабойнікаў, распрацаваныя ў мэтах барацьбы з завозам і распаўсюдам COVID-19. Абмежаваньні дзейнічаюць ад 19 сакавіка і зводзяцца да наступнага: спыняцца для адпачынку, харчаваньня і запраўкі можна толькі ў пэўных пунктах, а пакінуць тэрыторыю краіны трэба на працягу 24 гадзінаў. Парушальнікам пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

За гэты час мытнікі выявілі 2196 выпадкаў парушэньняў. Пры гэтым ніякага адмысловага стаўленьня да грамадзянаў Расеі, як і ў цэлым неаб’ектыўнага прыцягненьня іх да адказнасьці, няма.

«Да адказнасьці прыцягваліся кіроўцы зь Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі і Беларусі. Расейскіх грамадзян сярод іх толькі 116 чалавек», — адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Каля 54% парушальнікаў не выконвалі вызначаны маршрут і спыняліся па-за пазначанымі месцамі для стаянак і адпачынку. 43% парушылі тэрміны транзыту, яшчэ ў 3% выпадкаў не выконваліся і тыя, і другія правілы.

Супрацоўнікі мытні высьветлілі, што парушаюць пастанову найперш тыя, хто наўмысна адхіляецца ад маршруту ў асабістых мэтах, а для астатніх часу на праезд тэрыторыі Беларусі цалкам дастаткова.

Да перавозчыкаў, якія парушаюць нормы пастановы больш за два разы, ужываецца канваяваньне. Усяго было 79 такіх выпадкаў, зь іх 21 — гэта расейскія перавозчыкі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG