Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія хацела б адкрыць межы для беларусаў ад 15 чэрвеня, — амбасадар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амбасадар Італіі ў Беларусі Джорджа Бальдзі расказаў на інтэрнэт-брыфінгу 26 траўня, што ў Італіі абмяркоўваюць адкрыцьцё межаў для беларусаў ад 15 чэрвеня, піша БелаПАН.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Мы пакуль ня ведаем, як будзе разьвівацца сытуацыя на фоне пандэміі каранавірусу, але з 15 чэрвеня хацелі б адкрыць межы для беларускіх грамадзян, — сказаў Бальдзі. — Адкрыцьцё межаў — гэта паступовы працэс. Ад чэрвеня яны адкрыюцца для турыстаў з краін Эўразьвязу і Шэнгенскай дамовы, наступны крок – адкрыцьцё межаў для краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз».

Канчатковае рашэньне пакуль не прынятае, дадаў ён, і беларусам, якія хацелі б адпачыць у Італіі, варта пачакаць. Бальдзі нагадаў, што Італія, як і Беларусь, на гэты момант абавязвае ўсіх, хто прыбывае ў краіну, заставацца на самаізаляцыі 14 дзён.

Пасьля адкрыцьця межаў правіла аб самаізаляцыі могуць адмяніць, бо на такіх умовах «ніводзін турыст не паедзе ў Італію», мяркуе Бальдзі.

Але правілы аб нашэньні масак і аб сацыяльнай дыстанцыі, лічыць ён, застануцца. Бальдзі выказаў спадзевы, што пасьля скасаваньня Італіяй 14-дзённага карантыну для беларусаў тое самае зробіць і Беларусь для італьянцаў.

На момант публікацыі ў Італіі выявілі 230 тысяч выпадкаў COVID-19 і прызналі 32 877 сьмерцяў інфікаваных, а ў Беларусі — 38 тысяч выпадкаў і 208 сьмерцяў.

Пры тым у Італіі з канца сакавіка падае колькасьць новых выяўленых выпадкаў на дзень, з 20 красавіка зьмяншаецца колькасьць «актыўных выпадкаў». У Беларусі ж ужо месяц паведамляюць пра дзевяць соцень новых выпадкаў на дзень, колькасьць «актыўных выпадкаў» працягвае расьці. Паводле выяўленых выпадкаў на душу насельніцтва Беларусь абганяе Італію: каля 4 тысяч супраць 3,8 тысячы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG