Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як адчужалі беларускія прозьвішчы


Як адчужалі беларускія прозьвішчы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:22 0:00
Наўпроставы лінк

У нашых прозьвішчах пад уплывам польскай мовы мянялі націск — з Калавýра рабіўся Калáур, з Таўкачá — Толкач. Расейскі стандарт з Машэры зрабіў Машэрава, Лáпу і Кýксу перапісалі на нескланяльных Лапо і Куксо.

Усе беларускія мужчынскія прозьвішчы скланяюцца (акрамя зусім экзатычных мадэляў накшталт Мунцяну). І жаночыя прозьвішчы на -а скланяцца павінны. Сьветлай памяці Сяржук Вітушка, які апошнія дзесяцігодзьдзі жыў у Вільні, дамогся права запісаць прозьвішча дачкі ў пашпарце Вітушчанка — паводле старой беларускай традыцыі. Яно скланяецца: чый пашпарт — ​Вітушчанкі. Але на -анка, -энка, -енка заканчваюцца і тысячы агульных прозьвішчаў у паўднёва-ўсходняй Беларусі ці ўкраінскага паходжаньня. Граматычна яны нічым ня розьняцца і таксама маюць скланяцца: мэдаль каму? Вікторыі Азаранцы. Мужчынскія і жаночыя прозьвішчы на -а ўва ўскосных склонах гучаць па-рознаму. Далі прэмію Алесю Пятрэнку і Марыі Пятрэнцы. Напісаў Лявону Муху і Тэклі Мусе.
XS
SM
MD
LG