Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі ўпершыню трансгендэрную жанчыну выбралі мэрам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На поўначы Францыі мэрам невялікага мястэчка ўпершыню ў гісторыі краіны стала афіцыйна прызнаная трансгендэрная жанчына. 55-гадовая Мары Ко ўзначаліла мэрыю Тыюа-ле-Марш’ен​, насельніцтва якога складае каля 600 чалавек.

Мясцовая газэта La Voix du Nord паведаміла, што за Мары Ко прагаласавалі 14 муніцыпальных дэпутатаў з 15, адзін устрымаўся. 24 траўня новая мэр правяла першае пасяджэньне з удзелам сваёй каманды ў мэрыі. Як паведаміла газэта, «мадам мэр паабяцала накіраваць сваю энэргію, роўна як і энэргію дэпутатаў, на паляпшэньне ўмоў жыцьця ў Тыюа-ле-Марш’ен.

Пра тое, што Мары Ко стала першай у Францыі прадстаўніцай трансгендэраў, выбранай мэрам, заявіла агенцтву AFP Стэфані Ніко, адна з стваральніц Нацыянальнай трансгендэрнай асацыяцыі. Яна дадала, што, магчыма, у мінулым такія людзі і выбіраліся мэрамі, але пра гэта раней не паведамлялася.

Агульнанацыянальная газэта Le Figaro паведаміла, што падчас муніцыпальных выбараў у сакавіку 2020 году кандыдаты ад сьпісу, які ўзначальвала спадарыня Ко, набралі ад 63 да 73% галасоў.

У мястэчку Тыюа-ле-Марш’ен 455 выбарнікаў, зь іх больш за 300 удзельнічалі ў выбарах.

У інтэрвію агенцтву AFP Мары Ко заявіла, што яе выбралі не таму, што яна трансгендэрная, а таму, што выбарнікі прынялі яе праграму.

«Калі такія рэчы становяцца нармальнымі, на цябе ўжо не паказваюць пальцам», — сказала 55-гадовая маці траіх дзяцей і новавыбраны мэр.

Мары Ко, прыхільніца сацыяльна-эканамічнай мадэлі, заснаванай на прынцыпах устойлівага разьвіцьця мясцовай эканомікі. Сваю працу ў мэрыі яна сумесьціць з пасадай дырэктара кансалтынгавай кампаніі ў галіне інфармацыйных тэхналёгій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG