Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пратэставалі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу


Пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці, красавік 2020

У Берасьці каля 80 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на плошчы Леніна. Такія акцыі ладзяцца тут кожную нядзелю.

Як паведамляе БелаПАН, прысутныя абмяркоўвалі паведамленьне Міністэрства прыродных рэсурсаў, якое яно накіравала на адрас Камітэту па выкананьні Орхускай канвэнцыі. У ім ведамства інфармуе, што будаўніцтва завода знаходзіцца пад кантролем кіраўніка дзяржавы і што кантралюецца выкананьне ўсіх патрабаваньняў экалягічнага заканадаўства.

Мінпрыроды зьвярнула ўвагу камітэту на тое, што жыхарам Берасьця і Берасьцейскага раёну «дадзеныя шырокія магчымасьці для выказваньня сваёй пазыцыі па пытаньні будаўніцтва акумулятарнага завода», а таксама створаныя ўмовы для атрыманьня, абмену і абмеркаваньня экалягічна значнай інфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG