Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пабіты рэкорд холаду за 40 гадоў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

У ноч на 24 траўня ў Езярышчы на ​​поўначы Віцебскай вобласьці тэмпэратура паветра апусьцілася да 1,6 градуса марозу.

Новыя рэкорды холаду пабітыя на беларускіх мэтэастанцыях. Пра гэта сьведчыць параўнальны аналіз дадзеных Белгідрамэту на рэсурсе meteoinfo.by, які правёў БелаПАН.

У ноч на 24 траўня ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласьці тэмпэратура паветра апусьцілася да 1,6 градуса марозу. Ранейшы лякальны антырэкорд складаў мінус 0,2 градуса і быў зафіксаваны ў 1980 годзе.

У Мсьціславе Магілёўскай вобласьці, дзе назіраньні вядуцца ўсяго 12 гадоў, таксама абнавіўся начны мінімум — плюс 3,1 градуса (7,8 было ў 2009 годзе). Антырэкорд ночы для ўсёй тэрыторыі краіны — мінус 2,6 градуса ў Кастрычніку Гомельскай вобласьці 24 траўня 1980 года.

Абсалютныя мінімумы абнаўляюцца чатыры ночы запар: 21 траўня — у Слуцку (-0,2 градуса супраць 0,6 у 2002 годзе) і Мсьціславе (2,4 супраць +8 у 2018), 22 і 23 траўня — у Мсьціславе (1,5 супраць 5,4 у 2017 і 4,2 супраць 8,4 у 2018).

З пачатку траўня на беларускіх мэтэастанцыях абноўлена 30 рэкордаў холаду (1, 13, 15, 16, 19, 21-24 траўня), з пачатку вясны — 53 (акрамя травеньскіх — 31 сакавіка, 1, 12, 26-28 і 30 красавіка). Адначасна перакрытыя 166 тэмпэратурных максымумаў (1-5, 7, 8, 16, 18, 19, 27-29 сакавіка, 7 і 13 красавіка, 11 траўня).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG