Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь страціла ў аб'ёмах гандлю з Расеяй, але павялічыла тараваразварот з ЗША


Па выніках першага кварталу 2020 году Злучаныя Штаты сталі адзінай краінай з станоўчай дынамікай таваразвароту ва ўзаемным гандлі таварамі зь Беларусьсю.

Гэта вынікае са справаздачы, разьмешчанай на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Прырост у гандлі Беларусі з ЗША забясьпечаны імпартам з гэтай краіны, які вырас на 52%. Сярод найважнейшых таварных пазыцый перадусім легкавыя аўтамабілі, рухавікі ўнутранага згараньня, мэдычнае абсталяваньне, вакцыны і сываратка крыві.

Пастаўкі зь Беларусі ў ЗША, наадварот, упалі на 34% і далі чацьвёртае па велічыні адмоўнае сальда ў гандлі таварамі пасьля Кітаю, Расеі і Нямеччыны. Галоўнай экспартнай пазыцыяй Беларусі на амэрыканскім рынку застаюцца калійныя ўгнаеньні, якіх у студзені-сакавіку прададзена больш як на 20 млн даляраў.

Акрамя таго, адзначаецца ў публікацыі на сайце «Заўтра тваёй краіны», упершыню ў гісторыі Кітай, а не Расея, стаў галоўнай крыніцай беларускага адмоўнага сальда.

Вуглевадародная вайна з Расеяй адсунула Расею на другое месца ў якасьці галоўнай крыніцы адмоўнага сальда ў замежнагандлёвым балянсе Беларусі. У першым квартале ўпершыню ў гісторыі першае месца заняў Кітай, які паставіў у Беларусь тавараў на 755 млн даляраў больш, чым імпартаваў.

У дынаміцы абароту адным з антылідэраў стала Вялікая Брытанія: у параўнаньні зь першым кварталам 2019 году пастаўкі туды (у асноўным беларускіх нафтапрадуктаў) упалі на 73%, да 195 млн даляраў.

Затое лідэрамі ў прыросьце таваразвароту сталі Камэрун (амаль у 10 разоў), Туніс (у 8,5 раза) і Зымбабвэ (у 4 разы). Пастаўкі беларускіх тавараў у гэтыя афрыканскія краіны значна вырасьлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG