Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таваразварот Беларусі з Эўразьвязам у 2019 годзе скараціўся на 9%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тавараабарот Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў 2019 годзе ў параўнаньні 2018-м зьнізіўся на 9% да 15 млрд 660 млн даляраў, сьведчаць дадзеныя Белстата. Пра гэта паведамляе БелаПан.

Экспарт тавараў у ЭЗ скараціўся на 17,5% да 8 млрд 396 млн даляраў. Імпарт вырас на 3,4% да 7 млрд 264 млн. Станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі ў 2019 годзе склала 1 млрд 132 млн даляраў.

У мінулым годзе Беларусь пастаўляла тавары на рынкі 174 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 186 краін.

Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі былі Расея (49,2% усяго аб’ёму тавараабароту), Украіна (8,1%), Кітай (6,2%), Нямеччына (4,2%), Вялікабрытанія, Польшча (па 3,6%), Літва (2%), Нідэрлянды (1,7%), Казахстан (1,4%), Італія, Турцыя, Бразылія і ЗША (па 1,2%).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG