Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак прызначыў новага апостальскага нунцыя ў Беларусі


Францішак і арцыбіскуп Ант Ёзіч
Францішак і арцыбіскуп Ант Ёзіч

Папа Рымскм Францішак прызначыў новым апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага герарха арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Аб гэтым паведамілі 21 траўня ў Ватыкане, піша Беларуская служба Ватыканскага радыё.

Арцыбіскуп Ёзіч зьменіць на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі вугорскага арцыбіскупа Габара Пінтэра.​

Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 у горадзе Трыль. Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў у 1992 годзе ў складзе Спліцкай архідыяцэзіі. З 1999 году працаваў у апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, у 2003-2009 гадах, быў сакратаром нунцыятуры ў Расеі.

2 лютага 2019 году папа прызначыў яго апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы.

Ватыканскае радыё нагадвае, што арцыбіскуп Ёзіч стаў другім харвацкім герархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасьня 2004 году па 15 ліпеня 2011-га дыпляматычнае прадстаўніцтва Сьвятога Пасаду ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG