Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць інфікаваных каранавірусам у сьвеце дасягнула 5 мільёнаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць людзей, заражаных каранавірусам, у сьвеце раніцай 21 траўня дасягнула 5 мільёнаў, сьведчаць дадзеныя ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза​. За час пандэміі памерлі больш за 328 000 чалавек, ачунялі 1 900 000.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Больш за ўсё людзей заразіліся COVID-19 у ЗША — 1 552 000 чалавек. У гэтай краіне памерлі 93,5 тысячы пацыентаў, паправіліся звыш 294 000.Каля 300 000 інфікаваных у Расеі і Бразіліі, амаль 250 000 у Вялікай Брытаніі, каля 230 000 — у Гішпаніі і Італіі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG