Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілей Жыровіцкага манастыра ягоныя насельнікі адзначаюць у карантыне 


Цудатворная Жыровіцкая ікона Божай Маці

Аляксандар Лукашэнка накіраваў віншаваньне з нагоды зьяўленьня цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і заснаваньня Сьвята-Ўсьпенскага манастыра.

Сёлета Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату адзначае юбілейныя даты: 550-годзьдзе Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годзьдзе яе паўторнага цудоўнага зьяўленьня і 500-годзьдзе заснаваньня Ўсьпенскага мужчынскага манастыра.

З гэтай нагоды плянаваліся маштабныя імпрэзы. Распараджэньнем прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса быў створаны арганізацыйны камітэт, яго ўзначаліў намесьнік кіраўніка ўраду Ігар Петрышэнка.

Акрамя асноўных урачыстасьцяў, павінна было адбыцца паседжаньне Сьвятога Сыноду РПЦ. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заяўляў, што прыбудзе ў Жыровічы.

Аднак у сувязі зь нездавальняючай эпідэмічнай сытуацыяй сьвяткаваньне перанесьлі. Новая дата будзе названая пазьней, адзначаецца на манастырскім сайце.

Роўна месяц — ад 20 красавіка — Жыровіцкі манастыр і Менская духоўная сэмінарыя існуюць у рэжыме карантыну. У гэты дзень быў шпіталізаваны з пнэўманіяй рэктар сэмінарыі, архіепіскап Наваградзкі і Слонімскі, намесьнік Жыровіцкага манастыра Гурый.

Сьледам у Слонімскую раённую лякарню быў дастаўлены 41 чалавек з манастыра і сэмінарыі. Манастыр прыпыніў прыём пілігрымаў і наведнікаў.

На гэты момант практычна ўсіх шпіталізаваных выпісалі, яны вярнуліся ў свае кельлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG