Відэасэрыя «Усе дома» працягвае расказваць, як беларусы ва ўсім сьвеце творча выкарыстоўваюць час самаізаляцыі.
Уладзімер Шчэрбань – беларускі рэжысэр, сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік міжнароднай тэатральнай кампаніі HUNCHtheatre ў Лёндане. Кампаніі, якая ўжо год мае філіял ў Менску. Нават звычайныя спартовыя прабежкі падчас карантыну ён ператварае ў мастацкія акцыі.