Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У матацыклетнай майстэрні Юрыя Шыфа пройдзе рок-канцэрт онлайн


Кастамайзінгавая майстэрня Yuri Shif Custom
Кастамайзінгавая майстэрня Yuri Shif Custom

Экскурсія па галерэі эксклюзіўных матацыклаў Shif Custom і ўсясьветныя хіты пад шум матораў, не выходзячы з дому. Рокеры ўпершыню выступяць у знакамітай майстэрні беларускага мотамайстра Юрыя Шыфа.

15 траўня незвычайны канцэрт пройдзе ў студыі Shif Custom. Трансляцыя будзе весьціся ў рамках фэстывалю VELO_ve Music Fest, які ад красавіка прапануе публіцы неардынарны кантэнт, застаючыся дома.

Выступу будзе папярэднічаць онлайн-экскурсія з паказам узораў мотамастацтва. Да прыкладу, матацыкл пад назвай Time Machine, створаны ў гонар расейскага гурту «Машина времени». Таксама можна ўбачыць кастам (ад анг. custom 'зроблены на заказ') The Machine, трэкер Ducky, Mad on Board, Abordage ды іншыя экзэмпляры, уганараваныя на міжнародных байк-выставах.


Асноўная ідэя і канцэпцыя кастамайзінгу — стварэньне ўнікальнага прадмета ў адзіным экзэмпляры, які перадае індывідуальнасьць чалавека, якому належыць матацыкл. Майстэрня Shif Custom займаецца тунінгам ужо амаль 20 гадоў гадоў. Сябрамі студыі за гэты час сталі дызайнэр Уладзімер Цэсьлер, рэкляміст Аляксандар Васілевіч, музыка Аляксандар Памідораў, гурт «Машина времени» ды іншыя вядомыя асобы і калектывы. Работы майстэрні атрымалі мноства ўзнагарод у ЗША, Нямеччыне, Італіі, Расеі, Літве і г.д.

А гэтым разам пляцоўка стане яшчэ і эпіцэнтрам музычнай дзеі — гаспадар чакае ў госьці вядомыя беларускія рок-гурты і кавэр-бэнды: The Stokes, Top Gun і Panska Moc. Музыкі дапамогуць перадаць наравісты характар кожнага матацыкла, а трансьляцыю ў рамках фестывалю VELO_ve Music Fest правядзе шоўмэн Андрэй Бонд.

Лідэр The Stokes Аляксей "Стокс" Смалякоў
Лідэр The Stokes Аляксей "Стокс" Смалякоў

Пачатак шоў VELO_ve рок-н-рол 15 траўня ад 19.00 да 23.00.
Онлайн-вечарынкі адбываюцца бясплатна па пятніцах і серадах. Іх галоўнай адметнасьцю — трансьляцый з самых нестандартных лякацый.

Да таго ўжо быў выступ Mikhail Philipenya QUARTET у DK Gallery, канцэрт гурта Shumа пасярод лесу, постапакаліптычны пэрформанс фрык-тэатру T(Е) = ART «Робаты Тэсла» на закінутым заводзе, онлайн-стрым з панарамным аглядам Санкт-Пецярбургу ад Goom Gum, казачнае Залюстаркоўе ад соўл-гурту Dee Tree ў галерэі «Ў».

27 траўня ў фармаце онлайн-трансьляцыі заплянаваны выступ папулярнай магілёўскай каманды Akute.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG