Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі закінутага заводу ў Менску пройдзе онлайн-пэрформанс «Робаты Тэсла» 


1 траўня ўпершыню ў гісторыі музычных онлайн-стрымаў адбудзецца экспэрымэнтальны пэрформанс «Робаты Тэсла». Імпрэза заплянаваная ў рамках фэстывалю VELO_ve Music Fest.

Паводле арганізатараў, ствараць атмасфэру «паралельнага сусьвету» будзе акторскі склад T(e)=Art на чале з рэжысэрам фрык-тэатру Марынай Раевай. Для тэатральнай пляцоўкі абраная «постапакаліптычная лякацыя» у цэнтры Менска.

Час стрыму — 1 траўня ад 18.00 да 22.00.

T(e)=Art — адзін з самых заўважных беларускіх праектаў у галіне фрык-шоў і пэрформансаў. Кожны глядач становіцца непасрэдным удзельнікам грандыёзнага касьцюмаванага паказу. За плячыма трупы амаль 10 гадоў смелых праектаў, больш за 1 000 выступаў у двух дзясятках краінаў і 350 тысяч кілямэтраў на «тэартамабілі».

Музычнае суправаджэньне дзеі забясьпечаць топавыя дыджэі Беларусі: KGB (Калектыў Гурамі/Бонд), INDUSS, Pasha FB, Igor SHEP. Вядоўцам будзе шоўмэн Андрэй Бонд.

Музычны онлайн-сэзон VELO_ve Music Fest стартаваў 24 красавіка і працягнецца да канца траўня. Трансьляцыі імпрэзаў рознай тэматыкі адбываюцца ў самых нестандартных лякацыях.

Так, падчас VELO_ve Джаз арганізатары правялі відэа-экскурсію па галерэі сучаснага мастацтва DK Gallery пад джазавую музыку калектыву Mikhail Philipenya QUARTET, а папулярны гурт Shuma выступіў у магічнай атмасфэры начнога лесу на беразе возера.

Сьпявачка Руся, гурт Shuma
Сьпявачка Руся, гурт Shuma

Бясплатныя трансьляцыі адбываюцца па серадах і пятніцах у вечаровы час. Расклад онлайн-канцэртаў можна паглядзець на сайце ініцыятывы і ў сацсетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG