Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я быў аж празьмерна шчырым». Расповеды Данчыка, якія шакавалі кансэрватыўную Беларусь


Багдан Андрусышын (Данчык)

Ад часу, калі культавы сьпявак для беларусаў 90-х Багдан Андрусышын (Данчык) усьвядоміў сваю арыентацыю, асноўным ягоным клопатам было — паводзіцца так, каб у ім не распазналі гея.

Ён адмовіўся ад акторскіх амбіцыяў: «Галоўнае для актора разьняволенасьць, а ўсё маё жыцьцё было падпарадкаванае аднаму: як трымацца, каб сябе ня выдаць, каб мяне не забілі...» Трэба было таксама браць у разьлік суворыя настроі ў беларускім эмігранцкім асяродку 80-90-х у ЗША.

Ён цешыцца, што сёньня можа гаварыць адкрыта, але ягонае жаданьне быць гранічна праўдзівым зьбянтэжыла частку беларускай аўдыторыі і прымусіла Данчыка пашкадаваць пра сваю прастадушную шчырасьць.

У падкаст-цыклі Радыё Свабода «Невядомы Данчык» — гутаркі Алены Радкевіч зь легендарным беларуска-украінскім сьпеваком 90-х з Амэрыкі, нашчадкам сям’і Луцкевічаў Багданам Андрусышыным (Данчыкам), якія былі запісаныя і ўпершыню прагучалі год таму.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 15), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG