«Я думаў: калі рэлігія так памыляецца адносна геяў — што казаць пра астатняе?»

У гэтым выпуску Данчык тлумачыць, чаму рэлігія была ў канфлікце з тым, што ён ведаў пра сябе: «Царква вучыла, што гомасэксуалізм гэта д’ябальшчына, збачэнства, і я думаў: калі яны так памыляюцца ў гэтым сэнсе — у чым яны яшчэ могуць памыляцца?»

Данчык расказвае, што ў ягонай каталіцкай школе вучні мусілі кожны дзень перад заняткамі ісьці на службу ў царкву: «Я прыслугоўваў ля алтара з кадзілам як altar boy і мне фізычна было млосна».

Чым цэнтар Нью-Ёрку нагадваў беларускія мястэчкі, чаму Данчык ня выканаў зароку больш ніколі ў жыцьці не заходзіць у царкву і чаму ў дзяцінстве было страшна выходзіць на нью-ёрскія вуліцы.

​
XS
SM
MD
LG