На рэстаўрацыю плошчы Перамогі ў Менску пайшло больш за 11 мільёнаў беларускіх рублёў.
Пра гэта 12 траўня паведаміла начальніца аддзелу мастацтваў упраўленьня культуры Менскага гарвыканкаму Натальля Смольская, піша БелТА.
У тым ліку:
- Больш за 7 мільёнаў рублёў выдаткавалі зь бюджэту Менску
- 4,3 мільёна рублёў — са сродкаў ад рэспубліканскага суботніка.
Рэстаўрацыю плошчы Перамогі пачалі ў жніўні 2019 году, скончылі ў траўні 2020-га, да Дня Перамогі; там прайшоў сьвяточны канцэрт.
Манумэнт Перамогі быў пастаўлены ў Менску ў 1954 годзе, апошні раз яго і плошчу Перамогі рамантавалі ў 2003-м.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com