Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tesla сабралася адкрыць завод у Каліфорніі без дазволу. Ілан Маск «гатовы да арышту»


Ілан Маск, архіўнае фота
Ілан Маск, архіўнае фота

Амэрыканскі вытворца электрамабіляў Tesla хоча аднавіць вытворчасьць на заводзе ў Каліфорніі, закрытым праз карантын, зьвязаны з пандэміяй каранавірусу, заявіў у ноч на 12 траўня заснавальнік кампаніі Ілан Маск.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ён паведаміў пра гэта ў Twitter і дадаў, што будзе на вытворчай лініі і гатовы рызыкаваць арыштам.

«Калі кагосьці арыштуюць, я прашу, каб гэта быў толькі я», — напісаў Маск.

Маск таксама заявіў, што сытуацыя была «вельмі заблытанай», бо ўрадавыя чыноўнікі ўхвалілі адкрыцьцё заводу, але пазьней мясцовыя ўлады заблякавалі рашэньне. Паводле яго, толькі «Тэсла» не атрымала дазволу на працяг працы — астатнія аўтавытворцы ў ЗША атрымалі.

10 траўня Tesla падала ў суд на ўлады каліфарнійскай акругі Аламіда з патрабаваньнем адкрыць закрыты праз карантын завод у горадзе Фрымант. Маск паабяцаў у твітэры перанесьці яе штаб-кватэру з Каліфорніі ў іншы штат.

8 траўня кампанія плянавала вывесьці на працу да 30% супрацоўнікаў, аднак ня можа гэтага зрабіць. На думку Маска, Tesla здольная засьцерагчы супрацоўнікаў лепш, чым ня выбраны нікім супрацоўнік акруговай установы аховы здароўя. Ён нагадаў, што ягоная кампанія — найбуйнейшы прамысловы вытворца ў штаце.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG