Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла 40-гадовая санітарка процісухотнага дыспансэра. Калегі: у яе быў COVID-19


Belarus -Belarus - Doctors of emergency ambulance, Minsk, 7-8 april 2020
Belarus -Belarus - Doctors of emergency ambulance, Minsk, 7-8 april 2020

Санітарка менскага абласнога процісухотнага дыспансэра 40-гадовая Вікторыя З. памерла ў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Яе калегі па працы сказалі карэспандэнту Свабоды, што ўчора даведаліся, што Вікторыі ня стала, хаваць яе будуць заўтра. Яны кажуць, што ў яе быў станоўчы тэст на каранавірус.

«У яе зь пятніцы трымалася тэмпэратура пад 40. У нядзелю яна ўжо трапіла ў рэанімацыю, у бальніцы казалі: «Стан крытычны». 5 траўня яна памерла, — расказваюць калегі.

У Салігорскай ЦРБ інфармацыі карэспандэнту Свабоды не далі. Вікторыя жыла ў Менскім раёне.

Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік падчас прэс-канфэрэнцыі 17 красавіка паведаміў, што на 16 красавіка ў Беларусі было пацьверджана 419 выпадкаў заражэньня каранавірусам мэдычных работнікаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG