Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сказалі, што станок зламаўся, а самі шылі маскі налева». Міністар Караеў расказаў пра «каранавірусныя» злачынствы


Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў у Палаце прадстаўнікоў 5 траўня
Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў у Палаце прадстаўнікоў 5 траўня

Паводле кіраўніка МУС, на гэты момант на COVID-19 захварэла каля 500 міліцыянтаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пасьля выступленьня на сэсіі ў парлямэнце міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў расказаў журналістам пра злачынствы падчас эпідэміі каранавірусу ў Беларусі. Па яго словах, МУС рэгіструе вельмі шмат выпадкаў спэкуляцыі сродкамі засьцярогі і антысэптыкамі. Часам пад выглядам апошняга спрабуюць прадаваць зусім іншыя рэчывы, у тым ліку шкодныя для здароўя чалавека.

«Ёсьць такі прыклад, калі тыя, хто робіць аўтамабільную „абмывайку“, не змаглі яе прадаць, — расказаў міністар Караеў. — Зіма была цёплай. І вось зь іншымі налепкамі пад выглядам антысэптыку, без усякай сэртыфікацыі спрабавалі прадаваць. Імгненна былі такія продажы спыненыя. Дзясяткамі, сотнямі літраў спрабавалі прадаваць. Спрабуем працаваць ва ўсіх кірунках, не чакаць распараджэньняў. Самі прымаем рашэньні, прагназуем. Каму бяда, а каму каляда. Спрабуюць нажыцца».

Таксама кіраўнік МУС расказаў пра выпадкі, калі легальныя вытворцы ахоўных мэдычных сродкаў, атрымаўшы ліцэнзію на іх вытворчасьць ад Міністэрства аховы здароўя Беларусі, спрабавалі прадаць іх «налева».

«Ёсьць выпадкі, калі тыя, хто атрымаў ліцэнзію Міністэрства аховы здароўя на пашыў мэдычных масак, некалькі дзён папрацаваў, а потым паведаміў, што ў яго станок зламаўся, — расказаў міністар. — А сам па вышэйшай цане стаў прадаваць маскі іншым камэрсантам, перакупнікам. Маскі і касьцюмы таксама. Такія выпадкі былі выяўленыя. Станок працуе, толькі працуе на наша міністэрства, а некуды ўбок. Спрабавалі нажыцца. Такіх дзеячаў мы альбо спынілі, але накіравалі іх дзейнасьць туды, куды трэба».

Кіраўнік МУС Беларусі не паведаміў, ці былі заведзеныя крымінальныя справы паводле агучаных ім фактах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG