Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракапеня заклікаў да агульнанацыянальнага флэшмобу ў гонар мэдыкаў


Віктар Пракапеня, архіўнае фота
Віктар Пракапеня, архіўнае фота

Беларускі бізнэсовец, заснавальнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня даў вялікае інтэрвію Tut.by, у якім сярод іншага прапанаваў флэшмоб удзячнасьці мэдыкам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пракапеня заклікаў усіх заставацца дома, калі няма сур’ёзнай прычыны выходзіць, каб не дапусьціць італьянскага сцэнару распаўсюду COVID-19, калі «лякарні сталі хабамі распаўсюду інфэкцыі». Ён адзначыў, што ягоны супрацоўнік аб’езьдзіў шмат лякарняў у Беларусі — і ўжо за 100 км ад сталіцы «сытуацыя становіцца жахлівай», хоць у Менску сродкаў засьцярогі хапае.

«Мэдыкі — героі нашага часу, — казаў Пракапеня. — Ва ўсіх краінах сьвету ім пляскаюць, апрача Беларусі. Давайце ў 9 вечара ў сераду, 6 траўня, зробім флэшмоб усёй краінай — выйдзем на вуліцы ці на бальконы і таксама папляскаем! Яны гэта заслужылі».

«Беларусы перажылі мноства крызісаў, перажывуць і гэты, — адзначыў Пракапеня. — Захад натрэнаваны да крызіснай сытуацыі менш, чым мы. А там ужо абмяркоўваюць, як выходзіць з жорсткага карантыну — у наступныя паўгода-год шмат якія абмежаваньні будуць зьнятыя».

Прапанова Пракапені — выйсьці і папляскаць вечарам у сераду — нагадвае «маўклівыя пратэсты» 2011 году, калі беларусы на знак пратэсту выходзілі на вуліцы без плякатаў і лёзунгаў, бо «ўсе ўсё разумелі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG