Першая намесьніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава патлумачыла Tut.by, як будуць атэстоўваць дзяцей, якія вучацца дыстанцыйна.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
- Дзеці могуць прыходзіць у школу ў суботу або пасьля заняткаў, каб настаўнік мог праверыць іх веды.
- Да тых, хто ня зможа прыйсьці ў суботу або пасьля заняткаў, падыход будзе індывідуальны. Усе дзеці будуць атэставаныя. Такія пытаньні будуць вырашацца на карысьць і ў інтарэсах вучняў.
- Калі ня будзе магчымасьці выставіць адзнакі за чацьвёртую чвэрць, тады адзнаку за год будуць выстаўляць па выніках сумы балаў за тры чвэрці, падзеленай на тры.