З 2 траўня пачалі прымаць заявы на цэнтральнае тэставаньне абітурыентаў. Рэгістрацыю перанесьлі ў онлайн, але за пропускам і на здачу тэсту давядзецца прыйсьці самому.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Сёлета рэгістрацыю на цэнтральнае тэставаньне трэба рабіць праз электронную пошту. У адказ абітурыенту дашлюць квіток для аплаты.
За пропускам на ЦТ давядзецца ісьці асабіста. Арганізатары абяцаюць зрабіць электронную чаргу, каб людзі не зьбіраліся ў пунктах рэгістрацыі.
Паводле лютаўскай пастановы, ЦТ правядуць з 13 чэрвеня да 12 ліпеня.