Мінус 2 трыльёны эўра і 12% ВУП. Якія страты ў ЭЗ ад каранавірусу

Толькі за тры месяцы 2020 году эканоміка ЭЗ скарацілася на 3,5%. Каля 2 трыльёнаў эўра давядзецца патраціць на пераадоленьне наступстваў пандэміі, паведамляе BBC.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле эўрапейскага Цэнтрабанку ў краінах абарачэньня эўра ВУП можа ўпасьці на 12%. Краіны ЭЗ могуць не далічыцца 2 трыльёнаў эўра даходу, столькі ж давядзецца патраціць на пераадоленьне крызісу.
Паводле экспэртаў, эканоміку Эўропы чакае самы складаны крызіс з часоў Другой усясьветнай вайны.

Гэта наступствы карантыну, які ўвялі эўрапейскія краіны. Людзі знаходзяцца дома, адпаведна яны менш зарабляюць і менш трацяць. Ужо цяпер ВУП Францыі ўпаў на 5,8%, Гішпаніі — на 5,2%, Італіі — на 4,7%.

​
XS
SM
MD
LG