Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр князь і вялікі магістар Мальтыйскага ордэну


Джакама даля Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінэта
Джакама даля Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінэта

Князь і вялікі магістар Сувэрэннага вайсковага ордэну Мальты Джакама Даля Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінэта памёр на 76 годзе жыцьця ў Рыме мінулай ноччу, паведаміў урад ордэну. Некалькі месяцаў таму ў яго знайшлі невылечнае захворваньне.

Джакама Даля Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінэта ўзначальваў ордэн з 2018 году. Яго бацька быў генэральным дырэктарам музэяў Ватыкану ў 1961–1975 гадох, яго брат узначальвае трыбунал (суд) Ватыкану. Ён вывучаў археалёгію і гісторыю мастацтва ўва ўнівэрсытэце Сапіенца ў Рыме, выкладаў клясычную грэцкую мову ў Папскім Урбаніянскім унівэрсытэце, у 1985 годзе ўступіў у ордэн.

Мальтыйскі ордэн — адзін з найстарэйшых рыцарскіх ордэнаў у сьвеце, заснаваны ў 1048 годзе. Ён разглядае сябе як дзяржаву і паводле міжнароднага права зьяўляецца дзяржавападобным утварэньнем з статусам назіральніка пры ААН і Радзе Эўропы. Яму належыць тэрыторыя ў Рыме і ён арандуе зямлю на Мальце. Асноўны кірунак дзейнасьці — дабрачыннасьць.

Паводле дзяржаўнага ладу ордэн ёсьць выбарнай манархіяй, да выбараў наступнага князя і вялікага магістра яго абавязкі будзе выконваць вялікі камандор ордэну 80-гадовы фра Руй Гансалу ду Валі Пэйшоту дэ Вілаc Боаc.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG