Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальтыйскі ордэн дапамагае ўстановам адукацыі Менску


Сувэрэнны Мальтыйскі ордэн даслаў установам адукацыі Менску дабрачынную дапамогу на суму 11 тысяч эўра.

Абсталяваньне і тэхніка цяпер знаходзяцца на складах дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” і праходзяць неабходныя працэдуры, паведаміў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Супрацоўніцтва Беларусі з Мальтыйскім ордэнам сталася вынікам пагадненьня, падпісанага падчас мінулагодняга візыту ў Ватыкан Аляксандра Лукашэнкі.

Мальтыйскі ордэн (поўная назва — Сувэрэнны ваенны ордэн гасьпітальераў сьвятога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты) — духоўны ваенны ордэн, створаны ў Іерусаліме на пачатку XII стагодзьдзя. Камандорства ордэна гасьпітальераў існавала ў Беларусі больш за два з паловай стагодзьдзі. З дазволу вялікага магістра мальтыйцаў яго заснаваў нясьвіскі князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.

Сёньня ордэн месьціцца ў Рыме. Ён падтрымлівае дыпляматычныя дачыненьні з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Радзе Эўропы. З 1994 году мае статус сталага наглядальніка ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG