Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ расказалі, як краіны зьбіраюцца аслабляць памежны кантроль


Славенска-харвацкая мяжа
Славенска-харвацкая мяжа

Дзяржавы Эўразьвязу адзіныя ў меркаваньні, што зачыненыя праз каранавірус унутраныя межы нельга адкрываць адразу. Меры процідзеяньня SARS-CoV-2 будуць аслабляцца краінамі ЭЗ толькі ва ўзгадненьні адзін з адным.

Паводле Давара Бажынавіча, міністра ўнутраных спраў Харватыі, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, кіраўнікі МУС краін ЭЗ падчас відэаканфэрэнцыі, якая прайшла ў панядзелак, аднагалосна выказаліся за тое, што пры адкрыцьці ўнутраных межаў варта дзейнічаць гэтак жа абачліва, як і ў выпадку магчымага адкрыцьця вонкавых.

«Абмежаваньні будуць аслабляцца зь цягам часу, у першую чаргу ў сфэрах з адносна нізкай рызыкай распаўсюджваньня вірусу», — заявіў харвацкі міністар.

Камісар ЭЗ па ўнутраных справах Ільва Ёгансан таксама заявіла, што кантроль на межах ня варта адмяняць разам, а толькі паэтапна.

У сувязі з крызісам вакол каранавірусу многія краіны аднавілі пагранічны кантроль унутры Шэнгенскай зоны, у якую ўваходзяць 26 эўрапейскіх дзяржаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG