Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночай Карэі распаўсюдзілі зварот Кім Чэн Ына. Ён 2 тыдні не зьяўляецца на публіцы


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын выказаў падзяку будаўнікам курортнай турыстычнай зоны на ўсходзе краіны, паведамілі ў панядзелак дзяржаўныя СМІ.

Пры гэтым ён ня быў паказаны дзяржаўным тэлебачаньнем. Палітык з 11 красавіка не зьяўляўся на публіцы, што справакавала чуткі пра яго хваробы або сьмерць.

Чуткі пра цяжкую хваробу Кіма распаўсюдзіліся пасьля таго, як ён прапусьціў 15 красавіка ўрачыстую цырымонію з нагоды 108-й гадавіны з дня нараджэньня свайго дзеда — вечнага прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна. Агенцтва Reuters паведамляла, што ў КНДР вылецела група кітайскіх лекараў, некалькі ганконскіх і японскіх выданьняў распавялі, што, па іх дадзеных, Кім мог перанесьці апэрацыю на сэрцы.

Намесьнік дырэктара ганконскага спадарожнікавага канала HKSTV, які падтрымлівае Пэкін, напісала ў суботу ў сацыяльнай сетцы «Вэйбо», што Кім мог памерці, спасылаючыся на «вельмі надзейную крыніцу», паведамленьне было распаўсюджана сярод чытачоў і трапіла ў шэраг заходніх СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG