Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Кітай накіраваў мэдыкаў у КНДР для кансультацый Кім Чэн Ына


Кім Чэн Ын, архіўнае фота
Кім Чэн Ын, архіўнае фота

Кітай накіраваў у Паўночную Карэю групу спэцыялістаў, у якую ўвайшлі мэдыкі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Па іх дадзеных, гэта можа быць зьвязана з магчымымі кансультацыямі для лідэра КНДР Кім Чэн Ына.

Візыт кітайскіх лекараў адбываецца на фоне супярэчлівых паведамленьняў пра здароўе паўночнакарэйскага лідэра, піша агенцтва. У сярэдзіне красавіка паўднёвакарэйская прэса паведаміла, што Кім Чэн Ын перанёс апэрацыю на сэрцы. Аднак афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі не было.

Суразмоўцы Reuters у Паўднёвай Карэі паведамляюць, што паўночнакарэйскі лідэр жывы і ў хуткім часе можа зьявіцца на публіцы. Крыніца, блізкая да выведкі ЗША, удакладніла, што ў Кім Чэн Ына сапраўды былі праблемы са здароўем. Аднак падстаў сьцьвярджаць, што лідэр КНДР сур’ёзна хворы, няма.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў журналістамі, што Вашынгтон пакуль ня мае дадзеных пра здароўе Кім Чэн Ына, але ўважліва сочыць за сытуацыяй.

Апошні раз паўночнакарэйскія СМІ паведамлялі пра месцазнаходжаньне кіраўніка КНДР 11 красавіка. Аднак невядома, ці прысутнічаў ён на ўрачыстай імпрэзе, прысьвечанай дню нараджэньня свайго дзеда Кім Ір Сена, 15 красавіка.

Як адзначае Reuters, магчымыя праблемы са здароўем у Кім Чэн Ына могуць быць зьвязаныя з курэньнем, залішняй вагой і спадчыннымі сардэчна-сасудзістымі захворваньнямі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG