Адзіная плятформа дыстанцыйнага навучаньня школьнікаў можа зьявіцца да канца 2020 году, — міністар

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Распрацоўку адзінай плятформы для дыстанцыйнага навучаньня школьнікаў могуць завершыць да канца 2020 году, заявіў міністар адукацыі Ігар Карпенка дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1».​

Карпенка заявіў, што плятформа не заменіць клясычнай адукацыі ў клясах і ствараецца для школьнікаў, якія хварэюць ці знаходзяцца на хатняй адукацыі.

Міністар дадаў, што ня бачыць праблемы ў аднаўленьньні школьных заняткаў 20 красавіка. Паводле яго, у школах выкарыстоўваюцца ўсе неабходныя захады бясьпекі, а бацькам, якія працуюць, ня трэба турбавацца, дзе знаходзяцца дзеці.

Пасьля трох тыдняў вакацыяў заняткі ў школах Беларусі аднавіліся 20 красавіка. Аляксандар Лукашэнка 17 красавіка заявіў, што з 20 красавіка трэба пачынаць вучыцца ў школах.

​
XS
SM
MD
LG