Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з апошніх вязьняў Асьвенціма памёр праз каранавірус


У Бэльгіі ахвярай Covid-19 стаў адзін з апошніх ацалелых сьведак Галакосту. 94-гадовы Анры Кічка памёр у суботу ў брусэльскім доме для састарэлых.

Анры Кічка ў гады Другой сусьветнай вайны быў сярод выжылых вязьняў нацысцкага канцлягеру Асьвенцім, які знаходзіўся на поўдні акупаванай гітлераўцамі Польшчы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У студзені 2020 году ён распавядаў ВВС пра свой жыцьцёвы досьвед, у прыватнасьці, назваўшы Асьвенцім увасабленьнем сьмерці. Яго сын Майкл Кічка напісаў у Фэйсбуку: «Мікраскапічны каранавірус дамогся таго, чаго не дамаглася цэлая нацысцкая армія. Мой бацька выжыў падчас „маршу сьмерці “, але сёньня завяршыўся ягоны марш жыцьця».

Анры Кічка нарадзіўся ў Бруселі ў 1926 годзе ў габрэйскай сям’і выхадцаў з Польшчы. Яго бацькі ўцяклі ад хвалі антысэмітызму ва Ўсходняй Эўропе, каб пачаць новае жыцьцё на Захадзе. Акупацыя нацыстамі Бэльгіі не пакінула ім месца, дзе яны маглі б схавацца, і вельмі хутка, у 1942 году яны былі дэпартаваныя.

Бацька хлопчыка павінен быў прымусова працаваць, у той час як жанчыны зь яго сям’і, маці і сёстры, а таксама цётка, былі адпраўленыя ў Асьвенцім, дзе вельмі хутка былі накіраваныя ў газавыя камэры, пасьля чаго спаленыя ў лягерных печах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG