Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэо папярэдзіў пра пагрозу касьмічнай праграмы Ірану


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа

На гэтым тыдні ваенны спадарожнік быў запушчаны іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі — тэрарыстычнай ваенізаванай арганізацыяй.

Запуск ваеннага спадарожніка, ажыцьцёўлены на гэтым тыдні іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, якую раней ЗША ўнесьлі ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый, зьяўляецца сьведчаньнем таго, пра што адміністрацыя Трампа кажа ўжо доўгі час: сьцьвярджэньні Ірану пра тое, што яго касьмічная праграма зьяўляецца мірнай і цывільнай — гэта фікцыя. Пра гэта ў суботу заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

Запуск іранскага спадарожніка «ясна дае зразумець, што мы казалі ўвесь час: касьмічная праграма Ірану не зьяўляецца ні мірнай, ня цалкам цывільнай», гаворыцца ў заяве Пампэо.

Дзяржсакратар ЗША нагадаў, што ў лютым 2020 года кіраўнік нацыянальнага касьмічнага агенцтва Ірану Мартэза Берары заявіў, што Іран выступае за «выкарыстаньне касьмічнай прасторы ў мірных мэтах». Ён таксама сказаў, што «уся наша дзейнасьць у галіне космасу празрыстая». На гэтым тыдні міністар інфармацыі Ірану заявіў, што «касьмічная праграма Ірану носіць мірны характар».

«Апошні ваенны запуск, які быў распрацаваны і праведзены ў таямніцы, даказвае, што гэтыя заявы былі хлусьнёй», — лічыць дзяржсакратар ЗША.

Ракета-носьбіт, з дапамогай якой быў запушчаны іранскі спадарожнік, створаная на аснове тэхналёгяў, ідэнтычных і узаемазаменных з балістычнымі ракетамі, у тым ліку з міжкантынэнтальнымі балістычнымі ракетамі, адзначае кіраўнік Дзярждэпартамэнту.

Пампэо заклікаў усе міралюбныя краіны адмовіцца ад дапамогі ў справе «распрацоўкі Іранам тэхналёгій, здольных ствараць балістычныя ракеты, і аб’яднацца, каб абмежаваць небясьпечныя ракетныя праграмы Ірану».

Дзяржсакратар заклікаў усе дзяржавы сьвету падтрымаць працяг эмбарга ААН на звычайныя ўзбраеньні ў дачыненьні да Ірана, тэрмін дзеяньня якога мінае ў кастрычніку. Як сказаў Пампэо, «нельга дапусьціць, каб вядучы сусьветны спонсар тэрарызму і антысэмітызму ў сьвеце купляў і прадаваў звычайныя ўзбраеньні».

ЗША таксама заклікалі Эўразьвяз саюз караць фізычных і юрыдычных асобаў, якія ўдзельнічаюць у разьвіцьці іранскай ракетнай праграмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG