Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узровень трывожнасьці вырас з 6,2 да 7,3 пунктаў. Беларусаў апыталі пра каранавірус і навіны пра яго


Міжнародная агенцыя сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў (МАСМД) правяла другую хвалю апытаньня беларусаў у красавіку 2020 (першы этап быў праведзены ў сакавіку) пра іх стаўленьне да каранавірусу, крыніцы навінаў пра разьвіцьцё эпідэміі, а таксама пра зьмену пакупніцкіх паводзінаў.

Онлайн-апытаньне правялі ў Менску (50%), Гомлі (13%), Магілёве (10%), Віцебску, Горадні і Берасьці (па 9%). Усяго паўдзельнічала 500 анкет.

Сярэдні ўзровень занепакоенасьці сытуацыяй у параўнаньні з папярэдняй хваляй даследаваньня вырас з 6,2 да 7,3 пунктаў. Сярод жанчын адзнака вышэй, чым сярод мужчын, а чым вышэйшы ўзрост апытаных, тым вышэйшы ўзровень іх трывожнасьці. Моладзь (18-24 гадоў) найменш занепакоеная сытуацыяй, зьвязанай з каранавірусам.

Паводле зьвестак красавіцкага этапу дасьледаваньня, 2/3 насельніцтва чакаюць пагаршэньня сытуацыі ў бліжэйшыя два тыдні. Найбольш пэсымістычныя ў сваіх ацэнках менчукі, а таксама рэспандэнты з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй.

Абсалютная большасьць рэспандэнтаў стала або час ад часу сочаць за навінамі пра каранавірус. Колькасьць тых, хто адсочвае інфармацыю пастаянна, істотна вырасла ў параўнаньні з папярэдняй хваляй дасьледаваньня.

Рэспандэнты часьцей за ўсё даведаюцца інфармацыю з навінавых сайтаў у інтэрнэце, а таксама з сацыяльных сетак, форумам і блогаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG