Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане будуюць шпіталь для інфіцыраваных каранавірусам на 10 тысяч месцаў


Адзін з будучых карпусоў новай бальніцы.
Адзін з будучых карпусоў новай бальніцы.

Ва Ўзбэкістане, непадалёк ад Ташкенту, будуецца новая інфэкцыйная бальніца на 10 тысяч ложка-месцаў для прыёму пацыентаў з COVID-19, інфармуе ўзбэцкая служба Радыё Свабода.

Падрадчык праекту Enter Engineering паведаміў, што першая чарга новай мэдычнай установы адкрыецца ў пачатку траўня.

«Аб’ект прызначаны як для лячэньня інфіцыраваных вірусам жыхароў, так і для разьмяшчэньня грамадзян Узбэкістану, якія вяртаюцца з-за мяжы і якім патрэбны карантын», — сказаў Шохрух Сатараў, генэральны дырэктар Enter Engineering. Паводле словавў Сатарава, астатняя частка комплексу будзе завершана на працягу месяца пасьля адкрыцьця першага блёку.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Улады Ўзбэкістану ў канцы сакавіка заявілі аб пачатку будаўніцтва інфэкцыйнай бальніцы накшталт такой жа ўстановы ў кітайскім горадзе Ухань, дзе шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам пабудавалі менш чым за два тыдні.

У Міністэрстве аховы здароўя Ўзбэкістану паведамілі таксама, колькі ўрад выдаткоўвае грошай на лячэньне хворых з каранавірусам. У сярэднім на кожнага пацыента ідзе 32 мільёна сумаў (больш за $ 3 тысячы), калі чалавек у крытычным стане трапляе ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі, яго лячэньне ацэньваецца ў 64 мільёны сумаў ($ 6,3 тысячы), заявіў міністар аховы здароўя Ўзбэкістан Алішэр Шадманаў.

Паводле словаў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, 2,4 мільёна сумаў ($ 237) выдаткоўваюцца на кожнага, хто знаходзіцца ў двухтыднёвым карантыне, і 2,8 мільёна сумаў ($ 276) — на кожнага пацыента, які праходзіць рэабілітацыю пасьля лячэньня ад COVID-19.

Шадманаў дадаў, што для лячэньня хворых з каранавірусам ва Ўзбэкістане падрыхтаваныя 16 тысяч ложкаў, а для 20 тысяч пацыентаў створаны рэзэрв лекаў.

Паводле дадзеных на 24 красавіка, ва Ўзбэкістане выяўленыя 1758 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй, сем чалавек памерлі, 561 — выздаравелі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG