Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне дазволілі клінічныя выпрабаваньні вакцыны супраць каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Нямеччыне Інстытут імя Паўля Эрліха выдаў першы дазвол на клінічныя выпрабаваньні магчымай вакцыны супраць новага каранавірусу SARS-CoV-2.

Яго атрымала кампанія Biontech з Майнца, якая цяпер будзе тэставаць дзеяньне вакцыны на добраахвотніках.

Дасьледаваньні вакцын у сьвеце праводзяцца вельмі інтэнсіўна, цяпер у распрацоўцы больш за 20 вакцын.

Першае выпрабаваньне вакцыны на людзях абвясьцілі ў мінулым месяцы навукоўцы зь лябараторыі ў амэрыканскім Сіэтле. Яны зрабілі незвычайны крок, прапускаючы любыя дасьледаваньні на жывёлах, каб праверыць эфэктыўнасьць вакцыны.

Узбуджальнік пнэўманіі COVID-19 выяўлены больш як у 2,5 млн чалавек, памерлі звыш 177 тысяч. Паправіліся больш за 690 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG