Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каты хварэюць цяжэй. Ці небясьпечны каранавірус для хатніх гадаванцаў?


Ілюстрацыйнае фота. Работнік у ахоўным касьцюме корміць вулічных катоў у Стамбуле, 9 красавіка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Работнік у ахоўным касьцюме корміць вулічных катоў у Стамбуле, 9 красавіка 2020 году

Як хварэюць на каранавірус свойскія жывёлы, мы спыталі ў вэтэрынара.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Многія сысуны могуць хварэць на каранавірусныя інфэкцыі, — кажа доктарка-вэтэрынар Вольга Шымко. — Буйная рагатая жывёла, сабакі, каты. Але гэтыя інфэкцыі відаспэцыфічныя, то бок у катоў каціны вірус, у сабак сабачы. Ад аднаго віду да другога вірус не перадаецца».

Паводле доктаркі, жывёла можа быць пераносчыкам новага каранавірусу, але толькі мэханічна.

«Вірусныя часьцінкі могуць трапляць на паверхню цела жывёлы, яна пры гэтым не хварэе і не выдзяляе вірус у навакольнае асяродзьдзе».

Вольга Шымко паўтарае, што каты цяжэй пераносяць каранавірус, чым іншыя віды жывёлаў.

«Тэрмінальнай стадыяй каранавіруснай інфэкцыі катоў зьяўляецца вірусны пэрытаніт. Захворваньне перадаецца катам фэкальна-аральным шляхам. Некаторыя аўтары лічаць, што магчымы паветрана-кропельны шлях заражэньня».

Кіраўніца грамадзкага аб’яднаньня абароны жывёлаў «Кот і сабака» Святлана Зямлянская кажа, што ніхто з гаспадароў не зьвяртаўся да іх з пытаньнямі пра каранавірус.

«Цяпер у нас пачынаецца ціхі сэзон для пошуку гаспадароў жывёлам, бо ў людзей лецішчы і адпачынкі. Званкоў амаль што няма, усё ў звычайным рэжыме», — кажа Святлана.

Паводле яе, да іншых абаронцаў жывёлаў з такім пытаньнем таксама не зьвярталіся. Жанчына запэўнівае, што калі такія выпадкі зьявяцца, валянтэры будуць тлумачыць гаспадарам, што свойскія жывёлы не нясуць небясьпекі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG