Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус можа інфікаваць катоў


Каты могуць заражацца новым каранавірусам, у той час як сабакі, мяркуючы па ўсім, не адносяцца да ўразьлівых жывёлаў, паведамляе Голас Амэрыкі.

Пра гэта сьведчыць новае дасьледаваньне, якое прымусіла САЗ заявіць, што яно будзе ўважліва сачыць за перадачай віруса паміж людзьмі і свойскімі жывёламі.

У дасьледаваньні, апублікаваным на сайце часопіса Science, гаворыцца, што тхары таксама могуць заражацца вірусам, які выклікае захворваньне COVID-19. Аднак пакуль няма доказаў, што каты могуць перадаваць вірус чалавеку.

Сабакі, куры, сьвіньні і качкі амаль не заражаюцца гэтым вірусам, выявілі дасьледнікі. Яны таксама вызначылі, што каты заражаюць адзін аднаго праз рэсьпіратарныя кроплі.

САЗ абвясьціла ў сераду, што яна працуе з партнэрамі над тым, каб больш уважліва вывучыць ролю свойскіх жывёл у крызісе з каранавірусам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG