Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — 6060 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19. Большы рост толькі ў ЗША


Цэнтар Масквы, 17 красавіка 2020
Цэнтар Масквы, 17 красавіка 2020

У Расеі за мінулыя суткі зафіксавалі 6060 новых выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй.

Гэта новы сутачны рэкорд. Напярэдадні было выяўлена 4785 новых заражаных. Больш новых выпадкаў інфэкцыі, чым у Расеі, цяпер фіксуецца толькі ў ЗША (учора ў ЗША было зафіксавана 29 тысячаў новых заражаных).

За мінулыя суткі ад каранавірусу ў Расеі памерлі 48 чалавек — гэта таксама самы высокі паказчык за ўвесь час. Усяго ад інфэкцыі COVID-19 у Расеі, паводле афіцыйных зьвестак, памёр 361 чалавек.

Агульная колькасьць выпадкаў інфэкцыі ў Расеі дасягнула 42 853. Гэта 10-е месца ў сьвеце паводле агульнай колькасьці захварэлых, адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі хворых на COVID-19 294 чалавекі на мільён.

Выздаравелымі ў Расеі прызнаныя 3291 чалавек.

У паведамленьні расейскага апэратыўнага штабу адзначаецца, што больш за 40% тых, у каго ў апошнія суткі выяўлены каранавірус, не адчуваюць ніякіх сымптомаў.

За тыдзень у Маскве колькасьць інфікаваных каранавірусам павялічылася ў 2,5 разы.

У многіх рэгіёнах Расіі дзейнічаюць карантынныя меры, найбольш жорсткія яны ў Маскве, дзе ўведзены прапускны рэжым.

Эпідэмія ў Расеі пачалася пазьней, чым у большасьці краінаў Эўропы і ЗША. Рэзкі рост колькасьці інфікаваных пачаўся каля двух тыдняў таму. Улады прызнаюць, што пік эпідэміі яшчэ не пройдзены.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG