Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Таджыкістану заклікаў нарыхтаваць харчы на два гады праз пагрозу каранавірусу


Эмамалі Рахмон
Эмамалі Рахмон

Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон правёў пазачарговае апэратыўнае пасяджэньне ўраду, прысьвечанае пашырэньню каранавірусу. Сярод захадаў, якія абмяркоўваліся на пасяджэньні, — падтрымка ўразьлівых групаў насельніцтва, падатковыя паслабленьні і льготныя крэдыты для малога і сярэдняга бізнэсу, рэгуляваньне цэн на харчовыя тавары, піша «Азія-Плюс».

Рахмон таксама даручыў арганізаваць у краіне «двухгадовую нарыхтоўку харчовых прадуктаў для кожнай сям’і», стварыць цяпліцы на прэзыдэнцкіх землях і прысядзібных участках і прыняць усе неабходныя санітарна-гігіенічныя захады для прадухіленьня заражэньня насельніцтва.

Прэзыдэнт заклікаў міністэрствы павялічыць вытворчасьць і нарыхтоўку прадукцыі першай неабходнасьці, асабліва мукі, алею і рысу.

Акрамя таго, кіраўнікам абласьцей, гарадоў і раёнаў прэзыдэнт даручыў правесьці тлумачальную працу з насельніцтвам аб своечасовым пасеве культур.

Афіцыйна ў Таджыкістане не зафіксавана ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG